Мая любімая цырульня! Завітваю туды ледзь не ад моманту адкрыцця. Увішныя спадарыні хутка і якасна фарбуюць валасы, спрытна і акуратна парадкуюць бровы. Ледзь не дзесяць гадоў, памятаючы даўні вопыт, баялася рабіць святочную прычоску на сваіх доўгіх непаслухмяных валасах. І дарма. У "Архідэі" яе зрабілі менш як за 40 хвілін. Прычоска не сапсавалася нават пад снегам. Бонусам: валасы ўвечары лёгка расчасаліся. Ну і мой сын-падлетак, што з дзяцінства не пераносіў стрыжку, пасля стрыжкі ў "Архідэі" вяртаецца з задаволенай усмешкай.