Сядзіба Іваноўскіх "Лябёдка". Сядзіба ў стылі мадэрн была пабудавана Леанардам Іваноўскім у 1909 годзе. Пры ім маёнтак стаў адным з найбольш развітых і перадавых: была ўдасканалена сістэма дрэнажу, пабудаваны паравы млын, а навакольныя землі засажаныя лесам. Але найбольш Леанард развіваў садаводства: яблыкі, грушы, слівы, вішні і чарэшні з яго сада ішлі на лепшыя маскоўскія і пецярбургскія рынкі.
Цікава, што сыны Леанарда і яго жонкі Ядзвігі з Райхеляў сталі грамадзянамі трох краін: Беларусі, Польшчы і Літвы. Старэйшых сын Ежы атрымаў сядзібу ў спадчыну, стаў міністрам і сенатарам у Польшчы. Другі сын Вацлаў, заснаваў першае беларускае выдаведства ў Пецярбургу, быў міністрам асветы БНР, стаў доктарам тэхнічных навук. Трэці сын, Тадас, стаў навукоўцам-біёлагам у Літве, заснаваў універсітэт і заапарк у Каўнасе.
Апошнім уладальнікам сядзібы быў малодшы з братоў – Станіслаў. У 1939 годзе, з прыходам савецкай улады ён з’ехаў у Вільнюс. Яго сын, Казімер у 1995 годзе напісаў кнігу ўспамінаў пра жыццё ў сядзібе.
Некаторы час сядзіба руйнавалася, а ў 1971 годзе тут быў адкрыты дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У наш час Васілішкаўскі пансіяната "Васількі". Гэта закрытая ўстанова, таму паглядзець зблізу будынак сядзібы даволі складана.
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла. Будаўніцтва касцёла з чырвонай цэглы ішло ў 1897-1903 гг па праекце Канстанціна Вайцяхоўскага. Храм будаваўся на ахвяраванні як простых вернікаў, так і багатых шляхцічаў. Іх імёны былі выбітыя на плітах вакол цэнтральнага ўвахода і ў ніжняй частцы сцен. Аднак ў 1947 годзе савецкія ўлады загадалі замазаць іх цэментам. Пазней касцёл увогуле зачынілі.
Толькі ў 1988 годзе вернікі змаглі вярнуць сабе святыню. Касцёл уражвае прыгажосцю сваіх інтэр’ераў. Асаблівую прыгажосць і арыгінальнасць мае штучная пячора, унутры якой маецца капліца-грот у стылі мадэрн. Тут знаходзіцца фрэска, на якой адлюстраваны галоўныя фундатары касцёла, яго першы ксёндз – Францішак Сакалоўскі, архітэктар і арганіст.
Унутры таксама маецца памятная шыльда Чэлаву Немэну – выбітнаму польскаму спеваку і кампазітару, што нарадзіўся ў Старых Васілішках, быў ахрышчаны ў гэтым касцёле, а яго бацька працаваў арганістам.
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля. Будаўніцтва каменнага касцёла пачалося ў 1769 годзе на месцы драўлянага. Новы храм быў асвечаны 30 лістапада 1790 года. Пры касцёле дзейнічаў кляштар дамініканаў.
Пасля падаўлення Нацыянальна-вызвольных паўстанняў 1830-31 і 1863-64 гг расейскія ўлады спачатку ліквідавалі кляштар, а потым перадалі храм Маскоўскай царкве. Таксама ў гэты ж час быў зруйнаваны будынак кляштара.
У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польшчы вярнулі храм каталікам. У 1922-28 гг праходзіла рэканструкцыя касцёла з аднаўленнем першапачатковага выгляду.
Пасля Другой сусветнай вайны савецкія ўлады зачынілі касцёл. Толькі ў 1980 годзе тут аднавіліся богаслужэнні.
У наш час касцёл адрэстаўраваны і знаходзіцца ў вельмі добрым стане. Унутры раю паглядзець на 7 стукавых алтароў у стылі ракако. Тэрыторыя абнесена бутавай агароджай з брамай.
Отличная станция техосмотра. Сотрудник сам садится за руль и делает проверку. Всегда подскажет про небольшие недочёты по авто. Уже много лет прохожу здесь техосмотр.
Скульптура "Дойлід Гарадніцы". Яе прататыпам з’яўляецца архітэктар Джузэпэ дэ Сако, які пабудаваў шэраг будынкаў у былым прадмесці Гарадніца пры праўленні гарадзенскага старасты Антонія Тызенгаўза.
Драўляны помнік вялікаму князю Вітаўту быў пастаўлены ў пачатку 1990-ых гг. Гэта быў падарунак месту ад Літоўскага фонда культуры. Падобны помнік размешчаны непадалёк ад Тракайскага замка.