Прыгожае кафэ і знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы, ежа ў прынцыпе як і ўсюды - трохі перасолена але есці можна: мы заказвалі розныя стравы спадабалася не ўсім (вялікая кампанія), але былі і нядрэнныя рэчы. Можа нам не пашанцавала бо як раз у кафэ быў рамонт у туалеце і трэба было ісці праз цэлы гандлёвы цэнтр каб памыць рукі, тлумачыць адміністратару у туалеце, што "мы з кафэ і з нас не трэба браць грошы" - такое сабе... Карацей зайсці можна - галодны не застанешся.
Гэта цікавае месца, якое трэба наведаць, калі ты апынуўся ў Брэсце з турыстычнымі мэтамі. Гэта адразу і гістарычны артэфакт, і цуд інжынерная мыслі - мне спадабалася.
Вельмі класны санаторый. Спадабалася ўсё чым карыстаўся: нумар(невялікі але утульны) басейн, лазні і цудоўная ежа. Тэрыторыя навокал вельмі прыгожая і ёсць шмат месца дзеля прагулак. Медычным цэнтрам не карыстаўся пагэтаму не скажу нічога. Ва ўсім астатнім раю усім!
Здаецца недрэннае ціхае месца, аднак ёсць некалькі мінусаў: першы і галоўны на мой погляд - гэта пах ад печы ў памяшканні і калі пабыў там трохі ўсё твае рэчы маюць спецыфічны пах, другі - такі сабе пейзаж навокал (хаця калі ты унутры дык усё роўна), у астатнім усё можа быць.
Вельмі прыгожае месца! Уздоўж пляжу пракладзены драўляны памост і стаяць новыя кабінкі для перапранання, таксама ёсць пракат сапбордаў. З мінусаў вельмі вузкі пляж.