Яркая экспазіцыя, маляўнічыя дываны, займальны аповед не толькі пра дываны галоўнай майстрыцы ў гэтай тэхніцы, але і іншых мастакоў. Дзецям маладзей за 7-8 год будзе нуднавата слухаць усю экскурсію, а вось паразглядваць дэталі на дыванах можа быць цікава.
Цудоўны музей, які мы наведалі з сяброўкай. Ветлівы персанал, нечакана цікавыя экспанаты, прыемная атмасфера. Вельмі раю заглянуць сюды, калі будзеце ў слаўным горадзе Заслаўі!