Ежа - шыкоўная. Інтэр'ер - клас, вельмі аўтэнтычна. Добрая музыка, атмасферна. Вялікі дзякуй адміністратару за размяшчэнне.
Але ёсць мінусы ў абслугоўванні - афіцыянт Артур (напэўна. было напісана ў чэке) не назваў сваё імя; спытаўся як нам страва, якую яшчэ не прынеслі (больш не пытаўся ні ў каго ні пра адну страву); спытаўся пасля разліку ці патрэбная рэшта. На стале было толькі тры сурвэткі ў сурвэтніцы.
Так смачна, што аж да хаты не хацелася ісці)
Прыгожы інтэр'ер і стравы беларускай кухні. Падабаецца што можна і на тэрасе пасядзець.
Калі хто прыязджае да нас у госці ў Ліду і жадае паесці, гэта месца, куды я ў першую чаргу парэкамендаваў бы завітаць)